4 лютага прэзідэнт Уругвая Яманду Орсі наведаў Пекінскі ўніверсітэт замежных моў (ПУЗМ). На мерапрыемстве прысутнічалі сакратар парткама ПУЗМ Лі Хай, намеснік сакратара парткама і рэктар універсітэта Цзя Вэньцзянь, член Пастаяннага камітэта парткама і прарэктар ПУЗМ Чжао Ган, а таксама пасол Кітая ва Уругваі Хуан Ячжун, саветнік Дэпартамента па справах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна МЗС КНР Чжан Вэньвэй, намеснік начальніка Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і абменаў Міністэрства адукацыі КНР Чжан Цзінь і іншыя.
У 9 гадзін раніцы прэзідэнт Орсі прыбыў да дрэва кітайска-уругвайскай дружбы, якое ў 2013 годзе пасадзіў былы прэзідэнт Уругвая Хасэ Мухікай. У суправаджэнні Лі Хая і Цзя Вэньцзяня Яманду Орсі падсыпаў зямлі да каранёў дрэва і адкрыў новую памятную шыльду. Лі Хай уручыў Орсі сертыфікат па доглядзе за дрэвам.
Пасля гэтага высокі госць разам з дэлегацыяй прайшлі ў залу Вэньхуа, дзе сустрэліся і пагутарылі з выкладчыкамі і студэнтамі з 16 пекінскіх ВНУ і сярэдніх школ, у якіх выкладаецца Іспанская мова. Мерапрыемства правёў Цзя Вэньцзянь.
Лі Хай выступіў з прамовай ад імя ПУЗМ, вітаючы прэзідэнта Орсі ва ўніверсітэце. Ён адзначыў, што ПУЗМ заўсёды падтрымліваў цесныя сувязі і супрацоўніцтва з Уругваем, і выказаў надзею на далейшае паглыбленне абменаў і ўзаемадзеяння з уругвайскімі ўніверсітэтамі і акадэмічнай супольнасцю, а таксама выказаў спадзяванне на падрыхтоўку большай колькасці маладых паслоў, якія валодаюць ведамі аб мове і культуры абаіх народаў і спрыяюць кітайска-уругвайской дружбе.
Прэзідэнт Орсі, выступаючы з прамовай, падкрэсліў, што асновай трывалых і стабільных адносін паміж дзяржавамі з’яўляецца ўзаемны давер, і важную ролю ў гэтым адыгрывае акадэмічная мабільнасць. Ён заявіў, што акадэмічныя абмены паміж Кітаем і Уругваем, а таксама паміж Кітаем і Лацінскай Амерыкай у цэлым, сведчаць пра супрацоўніцтва на самым глыбокім узроўні і ўмацоўваюць падмурак для збліжэння народаў. Прэзідэнт Орсі выказаў надзею, што абодва бакі змогуць пераймаць вопыт адзін аднаго, пашыраць межы пазнання і сумесна спрыяць міру і развіццю праз супрацоўніцтва і дыялог.
Пасля выступленняў адбылася інтэрактыўная сесія, падчас якой Орсі пагутарыў з прысутнымі выкладчыкамі і студэнтамі. Лі Хай ад імя выкладчыкаў і студэнтаў ПУЗМ паднёс прэзідэнту Орсі карціну з выявай дрэва кітайска-уругвайской дружбы, напісаную студэнтамі факультэта іспанскай і партугальскай моў.
Да пачатку мерапрыемства Орсі наведаў фотавыставу, прысвечаную дасягненням у выкладанні іспанскай мовы ў ПУЗМ, і пакінуў ўласнаручны запіс у кнізе ганаровых гасцей. Студэнты іспанскага аддзялення ПУЗМ выканалі сольныя песні, якія кранулі сэрца ўдзячных слухачоў.
У склад уругвайскай дэлегацыі ўвайшлі міністр замежных спраў Марыа Лубеткін, пасол у Кітаі Анібаль Кабраль, міністр жывёлагадоўлі, сельскай гаспадаркі і рыбалоўства Луіс Альфрэда Фраці, міністр прамысловасці, энергетыкі і горнаруднай прамысловасці Фернанда Кардона і іншыя.