5 снежня Міністэрства адукацыі Кітая сумесна з Міністэрствам вышэйшай адукацыі, даследаванняў і касмічнай дзейнасці Францыі правялі ў горадзе Чэнду правінцыі Сычуань Другі кітайска-французкі форум па развіцці адукацыі. Сакратар парткама Пекінскага ўніверсітэта замежных моў (ПУЗМ) Лі Хай быў запрошаны на форум і выступіў на секцыйным пасяджэнні з дакладам на тэму «Стварэнне арыентаванай на будучыню сістэмы падрыхтоўкі кадраў для садзейнічання ўстойліваму развіццю».