13 лістапада Каралева-кансорт Іспаніі Леціцыя наведала Пекінскі ўніверсітэт замежных моў. Член кіруючай групы Міністэрства адукацыі КНР, намеснік міністра Жэнь Юцюнь, начальнік дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і абмена Ян Дань, Сакратар партыйнага камітэта ПУЗМ Ван Дыньхуа, намеснік сакратара партыйнага камітэта, рэктар ПУЗМ Цзя Вэньцзянь, член пастаяннага камітэта парткама, прарэктар Чжаа Ган прывіталі высокага госця. Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама прынялі удзел больш за 300 выкладчыкаў і студэнтаў Інстытута іспанскай і партугальскай моў, Інстытута міжнародных адносін, Інстытута адукацыі ПУЗМ, а таксама іншых ВНУ Пекіна.
У пачатку мерапрыемства каралева Леціцыя разам з Жэнь Юцюнем, Ян Данем, Ван Дыньхуа, Цзя Вэньцзянем і іншымі правялі ўрачыстую цырымонію ўручэння памятнай дошкі, выказаўшы ўзячнасць і павагу да прафесароў і выкладчыкаў, якія першымі пачалі выкладаць іспанскую мову ў ПУЗМ і іншых ВНУ Кітая ў 50-я гады ХХ стагоддзя.
Дырэктар Інстытута іспанскай і партугальскай моў ПУЗМ Чан Фулян прадставіў гісторыю стварэння Інстытута і асноўныя дасягненні ў галіне вывучэння і выкладанія іспанскай мовы ў ПУЗМ і іншых навучальных установах Кітая. Студэнтка аддзялення Іспанскай мовы ПУЗМ Ма Кэін і студэнт аддзялення міжнародных адносін Альберта выступілі з дыялогам на іспанскай і кітайскай мовах, прадэманстраваўшы ўзаемапаразуменне і ўзаемаўзбагачэнне паміж моладзю Кітая і Іспаніі на шляху вывучэння моў.
Каралева Леціцыя з вялікай цікавасцю пазнаёмілася з дасягненямі ПУЗМ у галіне вывучэня і выкладання іспанскай мовы і прыняла ўдзел у цёплай сяброўскай гутарцы з прысутнымі выкладчыкамі і студэнтамі.