24 кастрычніка ў Ханчжоу адбыўся Пяты форум рэктараў Сусветнай асацыяцыі ўніверсітэтаў замежных моў, арганізаваны Пекінскім універсітэтам замежных моў (ПУЗМ) і Чжэцзянскім інстытутам замажных моў.
У форуме прынялі ўдзел кіраўнікі 24 арганізацый-членаў Асацыяцыі, у тым ліку Лю Лімінь, прэзідэнт Кітайскай асацыяцыі адукацыі па міжнародным абмене і былы намеснік міністра адукацыі Кітая; Цзя Вэньцзянь, старшыня Сусветнай асацыяцыі ўніверсітэтаў замежных моў, рэктар і намеснік сакратара партыйнага камітэта ПУЗМ; Чжан Хуаньчжоу, член савета Асацыяцыі, сакратар і прэзідэнт Чжэцзянскага інстытута замежных моў.
Тэма форуму — «Погляд у будучыню: новыя магчымасці лічбавага інтэлекту і преспектывы комплекснага развіцця». У форуме ўзялі ўдзел больш за 170 экспертаў і навукоўцаў са звыш за 60 універсітэтаў і інстытутаў з 27 краін свету. На сустрэчы Асацыяцыі была афіцыйна абвешчана «Ініцыятыва па сумесным садзейнічанні інавацыйнаму развіццю моўнай адукацыі і даследаванням у лічбавую эпоху».
Спасылка на справаздачу на англійскай мове: https://en.bfsu.edu.cn/2025/10/28/c_187725.htm
