Галоўная старонка > Навіны

У Пекінскім універсітэце замежных моў адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця 2025 навучальнага года

Updated: 2025-09-19



1 верасня 2025 года ў Пекінскім універсітэце замежных моў (ПУЗМ) з нагоды пачатку навучальнага года прайшла ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў студэнты, падчас якой 3917 першакурснікаў з 90 краін свету і ўсіх рэгіёнаў Кітая далучыліся да дружнай сям'і ПУЗМ.

На цырымоніі прысутнічалі сакратар парткама ПУЗМ Ван Дынхуа, намеснік сакратара парткама і рэктар універсітэта Цзя Вэньцзянь, намеснікі сакратара парткама ПУЗМ Цзя Дэчжун і Су Дапэн, члены Пастаяннага камітэта парткама і прарэктары Дын Хао і Чжао Ган, надзвычайны і паўнамоцны пасол Грузіі ў КНР Паата Каландадзэ, выпускнік Міжнароднай бізнес-школы ПУЗМ 2013 года, заснавальнік валанцёрскай турыстычнай платформы “Чуцзо Шыдзе” (“Па ўсім свеце”) Ван Юйхао і іншыя госці.

Цзя Вэньцзянь шчыра павіншаваў першакурснікаў і пажадаў ім плённай вучобы і высокіх дасягненняў. З прамовамі выступілі пасол Грузіі Паата Каландадзэ, навучэнцы бакалаўрыяту, магістратуры, выпускнікі ПУЗМ, выкладчыкі і замежныя студэнты. Сакратар парткама Ван Дынхуа ўручыў прадстаўнікам універсітэцкія значкі і студэнцкія білеты.

Пасля ўручэння кветак прадстаўнікам факультэтаў першакурснікі прынеслі ўрачыстую клятву студэнта. Ганаровая цырымонія завяршылася выкананнем гімна ўніверсітэта.

.